Навіны

У Арле застрэлілі маскоускага чыноуніка

Цела 35-гадовага Андрэя Уварава знайшлі суседзі.

Як паведаміла сёння, 4 траўня, прэс-служба УМВД па Арлоўскай вобласці, у дадзены момант вядзецца вышук забойцы нам начальніка дэпартамента навукі, прамысловай палітыкі і прадпрымальніцтва Масквы.


Апоўначы з 3 на 4 траўня ў дзяжурную частку паступіла паведамленне аб выяўленні цела мужчыны з трыма агнястрэльнымі раненнямі. Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа.
Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце маскоўскага дэпартамента, Андрэй Увараў заняў крэсла нам кіраўніка два гады таму. Да гэтага ён узначальваў выканаўчы камітэт партыі «Адзіная Расея» ў Арле.